4 траўня 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ прапануе выдаваць актыўным турыстам «шэнген» на 7 гадоў

8
ЕЗ прапануе выдаваць актыўным турыстам «шэнген» на 7 гадоў

Еўрапейская камісія прапанавала лібералізаваць правілы атрымання візы ў краіны Шэнгенскага дамовы.

Адпаведныя папраўкі былі прадстаўлены намеснікам старшыні ЕК Антоніо Таяні, які адказвае за пытанні прамысловасці і прадпрымальніцтва, піша РБК.

Новаўвядзенні маюць на ўвазе скарачэнне тэрміну разгляду заявак на атрыманне візы з цяперашніх 15 да 10 дзён, а таксама спрашчэнне выдачы замежнікам вандроўнікам шматразовых трохгадовых віз. У некаторых выпадках уязныя дакументы могуць выдавацца і на сем гадоў.

Таксама прапануецца ўсталяваць правіла, згодна з якім краіны - удзельніцы Шэнгенскай дамовы змогуць выдаваць візы проста на мяжы, праўда, дзеянне такой візы будзе распаўсюджвацца выключна на тэрыторыю адпаведнай дзяржавы. Еўракамісія прапануе ўвесці новы тып візы - "гастрольны", які дазволіць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі краін Шэнгена на працягу года з адной умовай: іншаземец не павінен затрымлівацца ў адной краіне больш чым на тры месяцы ў паўгоддзе. Такая віза можа выдавацца не толькі артыстам, што гастралююць па Еўропе, але і простым падарожнікам.

"Еўропе неабходная разумная візавая палітыка. Нам неабходна прыцягваць на нашыя берагі больш турыстаў, бізнэсоўцаў, навукоўцаў, студэнтаў, творчых асоб і дзеячаў культуры", - цытуе сайт сталага прадстаўніцтва Еўразвязу ў Расеі Сесілію Мальстрэм, камісара ЕЗ унутраных спраў.

Таяні адзначыў, што лібералізацыя "дапаможа еўрапейскаму турыстычнаму сектару ва ўмовах, калі міжнародная канкурэнцыя становіцца больш жорсткай з-за росту колькасці краін, якія разглядаюць турызм як крыніцу эканамічнага росту". Са слоў Мальстрэм, спрашчэнне візавых працэдур не перашкодзіць "захаванню высокага ўзроўню бяспекі на межах" Еўразвязу.

Як запэўнілі ў сталым прадстаўніцтве ЕЗ у Маскве, прапанаваныя правілы распаўсюджваюцца "на ўсе краіны свету, уключаючы Расею".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках