19 траўня 2024, Нядзеля, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія хакеры ўзламалі сайт Дзярждумы РФ

10

Украінскім хакерам атрымалася ўзламаць сайт Дзярждумы Расейскай Федэрацыі.

Як паведамляе ain.ua, вечарам у сераду, 9 красавіка, узломшчыкі размясцілі антырасейскі зварот на старонцы Камітэта Дзярждумы Расеі па рэгіянальнай палітыцы і праблемах Поўначы і Далёкага Усходу ад імя члена кампартыі РФ Мікалая Харытонава.

У звароце гаворка ідзе пра тое, што ўся моц імперыі, званай Расейская Федэрацыя, цалкам грунтуецца на алкагалізме, страху і баязлівасці. "У адзін цудоўны дзень яна абрынецца, і вы будзеце пахаваныя пад яе абломкамі. Мы будзем забіваць вас з кустоў, страляць вам у патыліцу, так як вы гэтага вартыя. Няхай усе, хто служыць у ФСБ, у судах і ў да таго падобных бандах, ведаюць: нішто вас не выратуе", - гаворыцца ў паведамленні.

"Краіна ў разрусе. Грамадства ў разрусе. Азірніцеся вакол. Усе п'юць. Краіна коціцца ў прорву, і мы дапаможам ёй паскорыць гэты рух, забіваючы і ствараючы хаос. Тыя, у каго ёсць вочы, павінны ўзяцца за зброю і страляць, забіваць, дапамагаючы нам гэтым або іншым спосабам разбурыць жыллё гэтых бастардаў. Да зброі! Ратуйце вашы душы! Пакуль не стала занадта позна", - пішуць хакеры.

Зараз тэкст звароту знік з сайта Дзярждумы. Афіцыйнай рэакцыі ад расейскіх палітыкаў пакуль не было.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках