19 красавiка 2024, Пятніца, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытны саюз пераходзіць на «Алтын»

178

Новую валюту абяцаюць на працягу трох гадоў.

У абарот краін-удзельніц Мытнага саюза ўвойдзе новая валюта - Алтын. Стварыць яе планавалася да 2025 года, але, як перадае тэлеканал Life News, увядзенне міжнародных эканамічных санкцый супраць Расеі краінамі Захаду і ЗША можа істотна паскорыць гэты працэс, скараціўшы яго да 3-5 гадоў.

У траўні кіраўнікі Расеі, Казахстана і Беларусі падпішуць дамову аб стварэнні з 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), які стане своеасаблівым адказам Еўразвязу. Да новай фінансава-эканамічнай прасторы можа далучыцца Кыргызстан, Арменія і Таджыкістан.

Ідэю аб стварэнні адзінай валюты, ініцыятарам якой стаў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, у 2012 годзе падтрымаў расейскі лідар Уладзімір Пуцін.

У праекце саюза мяркуецца і стварэнне наднацыянальнага мегарэгулятара адзінай валюты - Еўразійскага цэнтрабанка, які будзе жорстка падпарадкоўвацца савету з прэзідэнтаў або прэм'ераў дзяржаў ЕАЭС.

Напісаць каментар 178

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках