23 красавiка 2024, aўторак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі Майдану: Падчас сутыкненняў у Кіеве загінулі 780 чалавек

33
Медыкі Майдану: Падчас сутыкненняў у Кіеве загінулі 780 чалавек

Больш за палову загінуўшых прайшло праз рукі валанцёраў-медыкаў, і ў агучаных лічбах яны не сумняваюцца.

Колькасць загінуўшых падчас супраціву на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, а таксама ў звязаных з ім падзеях дасягае 780 чалавек, мяркуюць у арганізацыі валанцёраў-медыкаў Майдану, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

"Наколькі нам вядома, 780 чалавек загінулі. У гэты лік уваходзіць блізу 300 чалавек, якія зніклі са шпіталёў (ЛХД, іншых медустаноў), іх вывезлі і далей спалілі ў крэматорыях. Наконт гэтых людзей звяртаюцца, шукаюць, але не могуць знайсці... У Доме прафсаюзаў (на 4-8 паверхах) былі блізу 200 параненых, якія не маглі самастойна перасоўвацца, не маглі бачыць, з чэрапна-мазгавымі траўмамі - яны жыўцом згарэлі. Адтуль трупы вывозілі ў невядомым накірунку мікрааўтобусы VW чорнага колеру без нумароў", - паведаміла валанцёр-медык Анастасія Палішчук на брыфінгу ў чацвер у Кіеве.

Паводле яе слоў яшчэ блізу 20 чалавек у ліку загінулых - супрацоўнікі міліцыі, "Беркута" і іншых спецпадраздзяленняў. "Астатнія людзі - гэта "Нябесная сотня", якую ўсе ведаюць і людзі, якіх знаходзілі за тэрыторыяй Майдана - у лясах, за горадам - шмат з іх ідэнтыфікаваныя міліцыяй не як "майданаўцы", - адзначыла яна.

Палішчук падкрэсліла, што больш за палову загінулых прайшло праз рукі валанцёраў-медыкаў, і ў агучаных лічбах яны не сумняваюцца. У арганізацыі валанцёраў-медыкаў Майдана мяркуюць, што ўлады наўмысна хаваюць сапраўдную колькасць загінулых.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках