2 траўня 2024, Чацвер, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цароў распавёў, як пасля сутыкненняў у Адэсе «выпіў і закусіў»

16
Цароў распавёў, як пасля сутыкненняў у Адэсе «выпіў і закусіў»

Дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Алег Цароў заявіў пра тое, што пасля ўчорашніх сутыкненняў у Адэсе паехаў да сябе дадому разам са спецназаўцамі.

Цароў падзякаваў актывістам Антымайдана, якія дапамаглі яму выйсці з заблакаванай гасцініцы ў Адэсе і распавёў, што ў Днепрапятроўск, дзе ён жыве, яго адвезлі спецназаўцы.

"Дзень вызвалення Адэсы з імі адзначылі ў мяне дома пад раніцу. Выпілі і закусілі. Памянулі загінулых у Кіеве таварышаў", - напісаў экс-рэгіянал на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". Таксама Цароў распавёў пра тое, што "яго камандзе" нібыта парэзалі шыны на аўтамабілях, таму яго прыхільнікі змаглі дабрацца да Днепрапятроўска толькі пад раніцу. Па словах кандыдата ў прэзідэнты, зараз ён выязджае ў іншы горад, але не хоча удакладняць, у які менавіта.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках