2 траўня 2024, Чацвер, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздраў адмаўляе інфармацыю аб 780 загінулых удзельніках Еўрамайдана

1
Мінздраў адмаўляе інфармацыю аб 780 загінулых удзельніках Еўрамайдана

Мінздраў Украіны адмаўляе інфармацыю аб 780 загінулых удзельніках Еўрамайдана.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

"У некаторых СМІ была распаўсюджаная інфармацыя, што нібыта "ў арганізацыі валанцёраў-медыкаў Майдана лічаць, што ўлады наўмысна хаваюць сапраўдную колькасць загінулых падчас супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, а таксама ў звязаных з ім падзеях". Па словах валанцёра-медыка Анастасіі Палішчук, "колькасць загінулых дасягае 780 чалавек. Больш паловы загінулых прайшлі праз рукі валанцёраў-медыкаў, і ў агучаных лічбах яны не сумняваюцца", - гаворыцца ў паведамленні.

У Мінздраве падкрэслілі, што паводле афіцыйнай статыстыкі міністэрства, па стане на 11 красавіка 2014 года з 30 лістапада 2013 года, загінула і памерла 105 чалавек (з іх - 94 чалавекі падчас сутычак па вул. Інстытуцкай), а на лячэнні ва ўстановах аховы здароўя зараз знаходзяцца 102 чалавекі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках