2 траўня 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Raiffeisen Bank не верыць у беларускую эканоміку

7
Raiffeisen Bank не верыць у беларускую эканоміку

Аўстрыйскі банк, якому ў Беларусі належыць Прыёрбанк, не чакае асаблівага росту беларускай эканомікі ў 2014 годзе.

Ён прадказвае падзенне курсаў нацыянальных валют у шэрагу краін СНД. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Raiffeisen Bank International за 2013 год. Аналітыкі RBI лічаць, што ў 2014 годзе ВУП Беларусі вырастае на 0,5%, а ў 2015 годзе - на 1,5%. Акрамя таго, яны лічаць, што сітуацыя ў беларускай эканоміцы «па-ранейшаму будзе залежаць ад знешняй фінансавай падтрымкі», пішуць «Свободные новости».

Аналітыкі RBI таксама лічаць, што існуе вялікая рызыка падзення абменнага курсу для расейскага рубля, украінскай грыўны і беларускага рубля. «Рост расейскай эканомікі чакаецца па-ранейшаму слабым на узроўні ў 1%, а ўкраінская эканоміка можа ўпасці на 3-7%», сказана ў аглядзе.

Аналітыкі Raiffeisen Bank International раяць Прыёрбанку весці абачлівую эканамічную палітыку. «Эканамічныя ўмовы (высокая інфляцыя, патэнцыйная дэвальвацыя валюты) па-ранейшаму абавязваюць весці абачлівую бізнес-палітыку і палітыку крэдытавання. Гэта азначае, што варта прадастаўляць крэдыты на дакладных і строгіх умовах», - сказана ў справаздачы.

Раней Сусветны банк прагназаваў сыход беларускай эканомікі ў 2014 годзе ў мінус, а ў год прэзідэнцкіх выбараў мінімальны рост, які можа скончыцца новымі фінансавымі праблемамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках