2 траўня 2024, Чацвер, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўдвая скараціла імпарт расейскага газу

Украіна ўдвая скараціла імпарт расейскага газу

На 9 красавіка імпарт знізіўся да 48,8 мільёна кубаметраў за суткі.

Нафтагаз Украіны амаль удвая скараціў закупкі газу ў Газпрама за першую дэкаду красавіка на фоне амаль двухразовага павышэння кошту на расейскі газ. Пра гэта ў пятніцу, 11 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў газавай галіне.

"На 9 красавіка імпарт знізіўся да 48,8 мільёна кубаметраў за суткі пасля таго, як 7 і 8 красавіка пастаўкі складалі 65 мільёнаў кубаметраў за суткі, а 1 красавіка - 80 мільёнаў кубаметраў за суткі", - адзначаецца ў паведамленні.

У 2013 годзе, калі сумарны імпарт газу з РФ склаў 25,8 мільярда кубаметраў, Украіна ў сярэднім закупляла каля 70 мільёнаў кубаметраў за суткі, піша "Корреспондент".

Газпрам адмовіўся ад каментароў, але паведаміў, што транзіт расейскага паліва ў Еўропу праз тэрыторыю Украіны працягваецца без парушэнняў.

Як паведамлялася, Расея ў красавіку ўзмацніла прэсінг на Кіеў, падвоіўшы кошт на газ і прапанаваўшы яму плаціць 485 даляраў за тысячу кубаметраў газу - самую высокую стаўку сярод усіх кліентаў Газпрама.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках