2 траўня 2024, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы хоча караць сваякоў дэманстрантаў

63

У Дзярждуму ўнесены законапраект аб крымінальнай адказнасці сваякоў асуджаных за злачынствы супраць грамадскай бяспекі.

Аўтарам паправак выступіў дэпутат ад ЛДПР Раман Худзякоў, перадае "Эхо Москвы". Згодна з папраўкамі ў выпадку здзяйснення асобай злачынства супраць грамадскай бяспекі крымінальнай адказнасці таксама будуць падлягаць яго блізкія сваякі, у тым ліку і ў выпадку смерці злачынца.

Расейскі абмудсмэн Уладзімір Лукін супраць законапраекта аб крымінальнай адказнасці сваякоў тэрарыстаў.

Разам з тым, блогер Андрэй Скляраў лічыць, што з нагоды барацьбы з тэрарызмам у Дзярждуму ўнесены законапраект "жахлівай рэпрэсіўнай моцы".

"Злачынствы супраць грамадскай бяспекі - гэта цэлы раздзел Крымінальнага Кодэкса, 23 артыкула КК РФ, сярод іх 214 "Вандалізм", 213 "Хуліганства" і 212 "Масавыя беспарадкі", якія рэгулярна прымяняюцца супраць палітычных апанентаў улады. Рэжым атрымае магчымасць прэсаваць сваякоў асуджаных, напрыклад, за падзеі на Балотнай, апазіцыянераў.

"Хуліганка", 213-і артыкул у прынцыпе адносіцца да папулярных. Па ім у Расеі сядзяць некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Згодна з унесеным законапраектам, сваякі зняволеных па хуліганцы, роўна як і сваякі асуджаных за што-небудзь накшталт 219 КК РФ - "Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі", падпадаюць пад крымінальную адказнасць", - піша Скляраў.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках