2 траўня 2024, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Новая Канстытуцыя павінна быць апублікаваная да выбараў

2
Яцанюк: Новая Канстытуцыя павінна быць апублікаваная да выбараў

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе пра неабходнасць апублікавання новай рэдакцыі Канстытуцыі да 25 траўня - пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў.

"Лічу неабходным, менавіта перад прэзідэнцкімі выбарамі апублікаваць, якая будзе рэдакцыя новай украінскай Канстытуцыі", - заявіў прэм'ер у ходзе сустрэчы з актывам Днепрапятроўскай вобласці ў пятніцу, перадае "Интерфакс-Украина".

Яцанюк падкрэсліў, што ўсе палітычныя сілы павінны не проста задэклараваць, а падпісаць новы праект Асноўнага закона.

"Каб не адбылося так, што новы прэзідэнт будзе спрабаваць перапісаць Канстытуцыю пад сябе", - дадаў прэм'ер.

Нагадаем, 21 лютага Вярхоўная Рада Украіны вярнула Канстытуцыю 2004 года, якая істотна абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзідэнта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках