2 траўня 2024, Чацвер, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзешчыца, Лаўроў, Эштан і Кэры правядуць перамовы па Украіне

2
Дзешчыца, Лаўроў, Эштан і Кэры правядуць перамовы па Украіне

Дата перамоваў пакуль не вядомая.

"Зараз вядуцца кансультацыі паміж Украінай, Расеяй, ЕЗ і ЗША з нагоды правядзення сустрэчы, яе плануецца правесці на наступным тыдні ў адной з краін Еўропы", - сказаў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс на брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве.

Ён не назваў канкрэтную дату гэтых перамоваў, спасылаючыся на тое, што кансультацыі з гэтай нагоды яшчэ працягваюцца, перадае "Інтэрфакс".

"Сустрэча плануецца на ўзроўні міністраў замежных спраў Украіны і Расеі, а таксама дзяржсакратара ЗША Джона Кэры і Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі Кэтрын Эштан", - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Нагадаем, сёння раніцай паведамлялася пра тое, што сустрэча можа адбыцца ў Жэневе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках