2 траўня 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўніка Мамчура адзначылі ўзнагародай «За гонар і мужнасць»

11
Палкоўніка Мамчура адзначылі ўзнагародай «За гонар і мужнасць»

У Вінніцы адзнакай гарадскога кіраўніка "За гонар і мужнасць" узнагародзілі камандзіра брыгады тактычнай авіяцыі Узброеных Сіл Украіны палкоўніка Юлія Мамчура.

Ганаровую ўзнагароду і адпаведную грашовую прэмію да яе ўручылі ў пятніцу, 11 красавіка, яго дачцэ Дар'і Мамчур, піша obozrevatel.com.

"Усе мы былі сведкамі гераічнага супрацьстаяння ўкраінскіх авіятараў, вайскоўцаў 204 брыгады тактычнай авіяцыі ў Бельбеку, калі без зброі, трымаючы ў руках толькі Дзяржаўны сцяг і баявы сцяг, спяваючы нацыянальны гімн пад кіраўніцтвам свайго камандзіра, пайшлі на ўзброеных рускіх акупантаў. Пазней палкоўніка Юлія Мамчура выкралі і тры дні пераконвалі перайсці на бок Расеі, але ён не здрадзіў Ваеннай прысязе, не здрадзіў народу Украіны і стаў для нас сапраўдным Героем. Таму ад імя абшчыны горада было вырашана адзначыць украінскага афіцэра - сапраўднага патрыёта Украіны, узор грамадзяніна дзяржавы", - распавёў сакратар гарадскога савета Сяргей Маргуноў.

Дачка афіцэра Дар'я Мамчур прызналася, што вельмі кранутая такой увагай і цеплынёй прыёму.

"Мой бацька ўсё сваё жыццё прысвяціў украінскай ваеннай авіяцыі, служэнню ўкраінскаму народу, Адзнака вінніцкага гарадскога галавы "За гонар і мужнасць" - гэта своеасаблівая ацэнка яго працы, таму яна надзвычай важная для нашай сям'і", - адзначыла дачка афіцэра Мамчура.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках