2 траўня 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Украіны ў Беларусі: Крым будзе наш

10
Амбасадар Украіны ў Беларусі: Крым будзе наш

Тэрыторыя Крыма акупаваная, а так званы «ўрад» паўвострава паводзіць сябе неадэкватна.

Пра гэта заявіў сёння журналістам амбасадар Украіны Міхаіл Ежаль, які вярнуўся ў Менск 10 красавіка пасля кансультацый у Кіеве.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ўкраінскіх тураператараў, арганізаванай 11 красавіка ў амбасадзе Украіны ў Беларусі, Ежаль назваў "моцна перабольшанымі" чуткі пра тое, што курортны сезон ва Украіне правалены, піша БелаПАН.

"На жаль, сёння Украіна дэ-факта можа сказаць, што на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым прысутнічаюць акупацыйныя войскі. Крым акупаваны. Не ўсе, вядома, туды з жаданнем паедуць атрымліваць асалоду ад Чорнага мора, але ўсё астатняе захавана", - заявіў амбасадар.

Ён заклікаў не верыць "таму, што ва Украіне дзеецца самавольства, што праз Украіну нельга праехаць". "Гэтыя чуткі занадта перабольшаныя. Так, сёння ёсць праблема ў Крыме, але так званы ўрад Крыма паводзіць сябе наогул, скажам так, неадэкватна", - сказаў Ежаль.

Дыпламат падкрэсліў, што адпачынак магчымы не толькі ў Крыме, але і на іншых курортах Чарнаморскага і Азоўскага ўзбярэжжаў, а таксама ў Карпатах. "Ва Украіне больш за 200 турыстычных баз і санаторыяў для адпачывальнікаў", - заўважыў кіраўнік дыпмісіі.

Нагадаем, Міхаіл Ежаль адбыў на кансультацыі 25 сакавіка. Падставай для адклікання дыпламата ў Кіеў сталі выказванні Лукашэнкі, які назваў Крым часткай Расеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках