2 траўня 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесара МДІМА не звальняюць за параўнанне РФ з нацысцкай Германіяй

8
Прафесара МДІМА не звальняюць за параўнанне РФ з нацысцкай Германіяй

Рэктарат МДІМА адмяніў загад аб звальненні прафесара Андрэя Зубава за параўнанне Расеі з нацысцкай Германіяй пасля далучэння Крыма.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ВНУ.

Ва ўніверсітэце атрымалі паведамленне з тэрытарыяльнай выбарчай камісіі маскоўскага раёна Хамоўнік аб тым, што Зубаў з'яўляецца членам участковай выбарчай камісіі з правам вырашальнага голасу. Па законе яго нельга звольніць па ініцыятыве працадаўцы да заканчэння паўнамоцтваў.

У адміністрацыі ВНУ адзначылі, што іх ацэнка дзеянняў Зубава не змянілася - у рэктараце лічаць, што ён парушыў правілы карпаратыўных паводзінаў універсітэта. Выказванні Зубава, як паведамлялася раней, «ідуць насуперак са знешнепалітычным курсам Расеі, падвяргаюць безагляднай і безадказнай крытыцы дзеянні дзяржавы, наносяць шкоду вучэбна-адукацыйнаму і выхаваўчаму працэсу».

Нагодай для звальнення Зубава паслужыла нататка педагога ў газеце «Ведомости», апублікаваная 1 сакавіка. У ёй прафесар правёў паралелі паміж далучэннем Крыма да Расеі і аншлюсам Аўстрыі ў 1938 годзе. Пасля ў інтэрв'ю Slon Зубаў растлумачыў, што нядаўнія падзеі ў Крыме «падобныя інстытуцыйна» на тое, што адбывалася ў Германіі ў 1930-х гадах.

Фота: tvrain.ru

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках