2 траўня 2024, Чацвер, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расмусэн: NATO патрэбныя новыя меры ў абароне ўсходніх рубяжоў

3
Расмусэн: NATO патрэбныя новыя меры ў абароне ўсходніх рубяжоў

Гаворка можа ісці аб развіцці планаў абароны, узмоцненых вучэннях і перамяшчэнні ўзброеных сілаў.

NATO неабходна распачаць новыя крокі ў абароне ўсходніх краін-удзельніц. Пра гэта ў пятніцу заявіў генеральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн, паведамляе DELFI.

Расмусэн распавёў, што ў сувязі з падзеямі ва Украіне NATO ўзмацніла патруляванне паветранай прасторы краін Балтыі. У сваю чаргу самалёты-разведчыкі здзяйсняюць палёты над Польшчай і Румыніяй. Да таго ж, узмоцнена прысутнасць вайсковых караблёў у Чорным моры.

«Але я мяркую, што нам трэба зрабіць больш крокаў. Мы абмяркуем гэта ў бліжэйшыя дні і тыдні на падставе рэкамендацый нашых вайсковых структур», - паабяцаў ён. Расмусэн растлумачыў, што гаворка можа ісці аб развіцці планаў абароны, узмоцненых вучэннях і перамяшчэнні ўзброеных сілаў.

«Вайсковыя варыянты мы не абмяркоўваем, але NATO засяродзілася на абароне ўсіх краін-удзельніц. Мы зробім усё неабходнае, каб забяспечыць эфектыўнасць калектыўнай абароны», - паабяцаў ён.

Расмусэн зноў заклікаў Расею адвесці ўзброеныя сілы, сцягнутыя на мяжу з Украінай. Паводле інфармацыі NATO, там цяпер знаходзіцца 40 тысяч расейскіх жаўнераў. «Заклікаю Расею прыняць меры, каб аднавіць міжнародны давер і вярнуцца да шчырага дыялогу», - заявіў ён

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках