2 траўня 2024, Чацвер, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк: Федэралізацыі спародзіць маленькіх Януковічаў

3
Яцэнюк: Федэралізацыі спародзіць маленькіх Януковічаў

Федэралізацыі краіны можа прычыніцца да таго, што ў рэгіёнах можа паўстаць шмат рэгіянальных карумпаваных лідэраў.

Пра гэта ў рамках праекта "Дыялог з усходам" заявіў прэм'ер Украіны Арсеній Яцэнюк.

"Не ўсе разумеюць, што пытанне федэралізацыі можа прывесці да таго, што замест аднаго Януковіча ў нас будзе шмат "маленькіх Януковічаў. Яны хочуць "маленькіх Януковічаў" у кожнай вобласці. Мы на гэта не пойдзем", - заявіў ён.

Ён патлумачыў, што ўрад ужо стаў на шлях дэцэнтралізацыі і перадасць паўнамоцтвы абласным радам.

"Трэба перадаць паўнамоцтвы абласным радам, сфармаваць выканкам... Мы ліквідуем АДА. Рады атрымліваюць праз выканкамы магчымасці самім развязваць праблемы вобласці", - запэўніў прэм'ер.

Як вядома, Арсеній Яцэнюк у пятніцу праводзіць працоўны тур па ўсходніх абласцях, падчас якога даносіць пазіцыю ўрада да мітынгоўцаў і элітаў гэтых рэгіёнаў.

Фота: AP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках