2 траўня 2024, Чацвер, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды прыпыняюць супрацоўніцтва з Расеяй у сферы абароны

1
Нідэрланды прыпыняюць супрацоўніцтва з Расеяй у сферы абароны

Прычына палягае ў адсутнасці прагрэсу ў пошуку развязання сітуацыі ва Украіне.

Нідэрланды спыняюць узаемадзеянне з Расеяй у сферы абароны "аж да новага паведамлення", гаворыцца ў заяве кіраўніка галандскай абароннай установы Жанін Хэніс-Пласхэрт, размешчаным на сайце, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Са слоў міністра, прычына палягае ў адсутнасці прагрэсу ў пошуку "прымальнага развязання сітуацыі ва Украіне".

Як адзначаюць мясцовыя СМІ, на практыцы гэта будзе азначаць, што, у прыватнасці, расейскія вайскоўцы не змогуць браць удзелу ў спецыяльных адукацыйных праграмах, арганізаваных галандскімі ўстановамі.

Акрамя таго, Хэніс-Пласхэрт не возьме ўдзел у саміце аб агульнаеўрапейскай бяспецы ў Маскве.

Разам з тым "выключэнне можа быць зробленае для памятных мерапрыемстваў з нагоды 69-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне", гаворыцца ў заяве кіраўніка Мінабароны Нідэрландаў.

У сераду галандскае міністэрства замежных спраў паведаміла аб тым, што адкладае паездку ў Маскву дэлегацыі на чале з міністрам эканомікі Хенкам Кампом для абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва ў нафтагазавым сектары.

Нагадаем, што з Расеяй у сферы абароны спынілі супрацоўніцтва шэраг дзяржаў: ЗША, Швайцарыя, Францыя, Нарвегія, Нямеччына.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках