2 траўня 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зачыстку Менска ад апазіцыянераў даручаць БРСМ?

38
Зачыстку Менска ад апазіцыянераў даручаць БРСМ?

У менскай міліцыі пастанавілі вярнуцца да савецкай практыцы, калі праваахоўнікам дапамагалі актывісты з ліку цывільных.

Сёння такія атрады называюцца добраахвотнымі дружынамі. 50 студэнтаў беларускіх ВНУ пагадзіліся патруляваць метро падчас чэмпіянату свету ў хакеі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Цяпер на станцыях метро дзяжураць не толькі міліцыянты, але і дружыны Менскага метрапалітэна і моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ.

«Мы дапамагаем міліцыянтам, робячы тым самым свой унёсак у грамадскі рух, у грамадскае жыццё», - мяркуе Андрэй Голуб, чалец моладзевага атраду аховы правапарадку.

Разам з супрацоўнікамі міліцыі дружыннікі спрабуюць спыняць правапарушэнні, выяўляюць безгаспадарныя рэчы, затрымліваюць асоб у нецвярозым стане. Перад пачаткам службы са студэнтамі праводзяць інструктаж, кожны раз яны пішуць дакладныя запіскі аб выніках працы.

«У склад атрада Менскага метрапалітэна ўваходзяць больш за 100 чалавек з ліку супрацоўнікаў метрапалітэна і блізу 50 чалавек складаюць дружыны БРСМ - студэнты сталічных ВНУ. Яны выконваюць аднолькавую працу, толькі ў розны час. У кожнага атрада ёсць свой графік дзяжурстваў на месяц наперад, які складаецца камандзірам. Міліцыянты замацоўваюць за кожным удзельнікам «добраахвотнай аховы» станцыі, на якіх патрабуецца іх дзяжурства, - распавяла прэс-афіцэрка УУС аховы Менскага метрапалітэна Кацярына Вяршыцкая. - Маючы надзейныя рэсурсы аховы, сталічны метрапалітэн будзе зонай падвышанай абароны падчас чэмпіянату свету, якую забяспечаць скаардынаваныя сілы супрацоўнікаў і добраахвотных дружын».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках