1 траўня 2024, Серада, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына адмовіла Расіі ў продажы спадарожнікаў на €700 мільёнаў

25
Нямеччына адмовіла Расіі ў продажы спадарожнікаў на €700 мільёнаў

Угода прадугледжвала экспарт у Расею спадарожнікаў, абсталяваных радарамі з сінтэзаванай апертурай.

Яны дазваляюць рабіць здымкі праз аблокі і дым у час ураганаў, вывяржэнняў вулканаў або лясных пажараў.

Урад Нямеччыны адклаў выдачу дазволаў на экспарт у Расею прадукцыі абаронна-касмічнага падраздзялення Airbus Group NV у адказ на далучэнне Крыма да Расеі. Пра гэта паведамілі агенцтву Bloomberg удзельнікі перамоваў, паведамляе ЛігаБізнэсІнфарм.

Урад ФРГ наважыў замарозіць продаж спадарожнікавых тэхналогій коштам да 700 млн еўра ($973 млн). Гаворка ідзе аб продажы спадарожнікаў, абсталяваных радарамі з сінтэзаванай апертурай - перамовы аб гэтай угодзе паміж Airbus і РФ знаходзяцца на апошняй стадыі, дадала крыніца. Радары з сінтэзаванай апертурай дазваляюць рабіць спадарожнікавыя здымкі праз аблокі і дым у час ураганаў, вывяржэнняў вулканаў або лясных пажараў.

Нагадаем, 17 сакавіка Рада Еўрапейскага Звязу зацвердзіла санкцыі ў дачыненні да 21 асобы, якія маюць дачыненне да прыняцця пастаноў, якія прывялі, паводле ацэнкі Еўразвязу, да крызісу ва Украіне. У санкцыйны спіс ЕЗ ўвайшлі восем крымскіх палітыкаў, 10 дэпутатаў Дзярждумы і чальцоў Савета Федэрацыі і трое высокапастаўленых вайскоўцаў. Пазней канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што лідэры ЕЗ будуць гатовыя пры патрэбе пайсці на чарговы этап санкцый супраць Расеі, які ўключае ў сябе прыняцце эканамічных мер.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках