2 траўня 2024, Чацвер, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі Крыму адмаўляюцца плаціць падаткі Расеі

2
Прадпрымальнікі Крыму адмаўляюцца плаціць падаткі Расеі

250 прадпрымальнікаў Крыма і Севастопаля перавялі свой бізнэс на мацерыковую Украіну.

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра даходаў і збораў Ігар Сівец падчас прэс-брыфінгу ў рамках сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў-чальцоў Еўрапейскай Бізнэс Асацыяцыі, паведамляе прэс-служба ўстановы. Паводле ягоных слоў, гэтыя платнікі далей будуць плаціць падаткі ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны, піша УНІАН.

"Акрамя таго, Міністэрства прыбыткаў змяніла асноўнае месца ўліку 1463 адасобленых падраздзяленняў суб'ектаў гаспадарання, якія знаходзіліся на тэрыторыі Крыму. Яны пераведзены ў кантрольныя органы мацерыковай часткі Украіны, дзе знаходзяцца на ўліку іх галоўныя прадпрыемствы", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што для рэгістрацыі змены свайго месцазнаходжання або месцажыхарства юрыдычная асоба або фізічная асоба - прадпрымальнік, зарэгістраваны на тэрыторыі АР Крым ці горада Севастопаля, павінен звярнуцца да дзяржаўнага рэгістратару рэгістрацыйнай службы Украіны ў абласцях і горадзе Кіеве.

Пасля атрымання звестак з Адзінага дзяржаўнага рэестра пра змены, адпаведныя органы даходаў і збораў у абласцях або Кіеве бяруць на ўлік такіх платнікаў.

"Пасля ўзяцця на ўлік платнікі выплачваюць падаткі, зборы, адзіны ўнёсак, падаюць падатковыя дэкларацыі і выконваюць іншыя абавязанні ўжо на месцы новай рэгістрацыі", - паведамляе прэс-служба.

Фота: Bymedia

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках