5 траўня 2024, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Freedom House: Пуцін павінен заплаціць высокую цану

26
Кіраўнік Freedom House: Пуцін павінен заплаціць высокую цану

У выпадку расейскай агрэсіі Захад не можа стаяць у баку.

Кіраўнік арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер заклікае краіны Захаду не дапусціць паўтарэння ва Украіне сцэнару егіпецкай рэвалюцыі.

Пра гэта ён сказаў падчас 7-га Кіеўскага форуму бяспекі, паведамілі УНІАН у прэс-службе форуму.

Са словаў Крэмера, напярэдадні ён пабываў на Майдане Незалежнасці у Кіеве і бачыў «магутныя сімвалы» таго, што адбылося на Майдане.

«Я быў да гэтага ў Каіры ў 2011 годзе пасля студзеньскіх падзеяў, калі блізу 1 тыс 100 чалавек былі забітыя сіламі бяспекі, дзе егіпцяне таксама шукалі лепшай будучыні для сваёй краіны. Яны прынеслі ахвяры, але рэвалюцыя была скрадзеная ў іх. І патрабаванне правоў чалавека, і павага да гэтых правоў ужо не існуе ў Егіпце. Мы павінны не дапусціць гэтага ва Украіне», – адзначыў прэзідэнт Freedom House.

З яго слоў, тое, што Украіна размешчана ў сэрцы Еўропы, гэта ключавы аспект для Захаду. «Еўропа павінна быць мірнай. Захад нясе адказнасць за дапамогу Украіне, дапамогу палітычную, фінансавую, эканамічную, дарадчую, вайсковую дапамогу, выведніцкую, каб Украіна магла абараніць сябе і адбіць пагрозу і агрэсію, якую сабой уяўляе Пуцін і Расея», – мяркуе Крэмер.

Ён выказаў меркаванне, што ў выпадку расейскай агрэсіі Захад не можа стаяць у баку і казаць, што нічога не адбываецца. «Калі мы на Захадзе кажам, што нешта непрымальна, гэта проста словы, а трэба напоўніць гэтыя словы зместам, паказаць, праз што гэта непрымальна. Два раўнды санкцый ЕЗ і ЗША былі годным адказам, але гэта далёка ад таго, што трэба», – дадаў Крэмер.

«Калі мы не прымусім Пуціна заплаціць высокую цану, то не толькі Украіна апынецца ў крызісе, мы самі будзем мець нашмат большы крызіс – нашы ворагі не будуць нас баяцца, а нашы сябры не будуць мець у нас ўпэўненасці», – мяркуе Крэмер.

Як заявіў прэзідэнт Freedom House, альтэрнатыў прымяненню санкцый супраць Расеі няма. «Прыйшоў час паказаць рашучасць, і Захад павінен стаць у поўнай салідарнасці ў абарону Украіны перад пагрозай, якую стварыў Пуцін. Мы не павінны ўспрымаць ні дэ-факта, ні дэ-юрэ анэксію Крыма», – сказаў ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках