5 траўня 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Германіі: Імперскія амбіцыі Расеі зблізяць ЗША з ЕЗ

1
Мінфін Германіі: Імперскія амбіцыі Расеі зблізяць ЗША з ЕЗ

Украінскі крызіс можа спрыяць аднаўленню і пераацэнцы адносін паміж еўрапейскімі краінамі і ЗША.

Пра гэта заявіў міністр фінансаў Нямеччыны Фольфганг Шойбле, паведамляе УНІАН.

«Я перакананы, што ўкраінскі крызіс дапаможа нам умацаваць трансатлантычныя сувязі і пераацаніць нашы агульныя інтарэсы», – заявіў Шойбле ў кангрэсе ЗША, падчас пасяджэння міністраў фінансаў краін «вялікай дваццаткі» ў Вашынгтоне. Паводле яго слоў, гэта выклікана «Скочванне да ўзору мінулага стагоддзя».

Шойбле абвінаваціў Расею ў «імперскіх амбіцыях», што супярэчыць імкненню да глабалізацыі сусветнай эканомікі.

«Глабалізацыя і імперыі не могуць ісці побач», – сказаў міністр.

Ён адзначыў, што «Расея цяпер не можа даць краінам, якія развіваюцца прывабную мадэль», у той час як Еўропа і ЗША, па яго словах, «выглядаюць канкурэнтаздольнымі і прывабнымі на сусветнай арэне».

Кіраўнік амерыканскага Мінфіна Джейкоб Лью заявіў у пятніцу журналістам, што краіны «вялікай сямёркі» адзіныя ў пытанні аб магчымым узмацненні жорсткасці санкцый супраць Расеі.

Каментуючы сустрэчу ў рамках пасяджэння кіраўнікоў фінансавых ведамстваў «дваццаткі» з міністрам фінансаў Расеі Антонам Сілуановым, Лью паведаміў журналістам, што ЗША па-ранейшаму мявркуюць, што Расея павінна «заплаціць высокую цану» за Крым, а таксама гатовыя да новых санкцый у выпадку «дзеянняў па эскалацыі сітуацыі ва Украіне».

Амерыканскі міністр таксама адзначыў, што ён «звярнуў увагу на тое, што ў «вялікай сямёрцы» існуе трывалае адзінства ў пытанні ўзмацнення санкцый».

Фота: sevbat.com.ua

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках