5 траўня 2024, Нядзеля, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі газу ў Еўропу праз Украіну могуць быць спыненыя

18
Пастаўкі газу ў Еўропу праз Украіну могуць быць спыненыя

Ва ўмовах новага ўсплёску «газавага канфлікту» існуе высокая верагоднасць спынення паставак газу ў ЕЗ.

Пра гэта заявіў кіраўнік НАК «Нафтагаз» Андрэй Кабалёў, піша ZN.UA

Ён падкрэсліў, што цяпер сапраўды існуе пагроза спынення газавых паставак ва Украіну і Еўропу.

«На жаль, калі палітыка бярэ верх над эканомікай у газавай сферы, то такая пагроза вельмі высокая», - адзначыў ён.

З ягоных слоў, пазбегнуць спынення паставак расейскага газу можна толькі двума шляхамі.

«Альбо нам дамовіцца з «Газпромам» аб захаванні кошту, альбо нам дамовіцца з еўрапейскімі кампаніямі, якія купяць газ у «Газпрома» і затым прададуць яго нам, а таксама пачнуць самі аплачваць нашы паслугі ў транзіце газу па нашай тэрыторыі», - распавёў Кабалёў.

Кіраўнік НАК таксама паведаміў, што ўкраінская старана ўжо прапанавала Еўрапейскай камісіі і вядучым еўрапейскім кампаніямі пачаць перамовы з «Газпромам» аб куплі газу на заходняй мяжы Расеі для запампоўвання ва ўкраінскія ПСГ і транзіту ў Еўропу.

«Паралельна мы працягваем працу ў выкананні да 1 студзеня 2015 г. патрабаванняў Трэцяга энэргапакета з мэтай лібералізацыі энергетычнай галіны і стварэння эфектыўнага рынку газу ва Украіне. Наша краіна прыняла на сябе такія абавязацельствы яшчэ ў 2011, але фактычна толькі цяпер пачатая актыўная праца ў гэтым напрамку», - адзначыў ён.

Кабалёў таксама паведаміў, што праблема кошту расейскага газу перастане існаваць толькі ў выпадку эфектыўнай імплементацыі палажэнняў Трэцяга энэргапакета, у тым ліку інтэграцыі ў агульны еўрапейскі рынак газу.

«Усё будзе празрыста. Непразрыстыя схемы паставак газу стануць немагчымыя, нам будуць давяраць нашы еўрапейскія партнёры і, што для нас самае галоўнае, нам будуць давяраць украінскія спажыўцы, грамадзяне», - дадаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках