5 траўня 2024, Нядзеля, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі афіцэр дагэтуль у палоне ў расейскіх спецслужбаў у Крыме

1
Украінскі афіцэр дагэтуль у палоне ў расейскіх спецслужбаў у Крыме

Украінскі падпалкоўнік Калачоў яшчэ ўтрымліваецца ў Крыме расейскімі спецслужбамі.

Пра гэта паведаміў в.а. намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, дэпутат з фракцыі «Батькивщина» Андрэй Сенчанка.

«Мы некалькі тыдняў ужо спрабуем дамагчыся яго перадачы, але пакуль адказ незразумелы. Адзінае, што мы атрымалі – пацвярджэнне таго, што яго ўтрымліваюць не прадстаўнікі Мінабароны Расейскай Федэрацыі, а ён трапіў у рукі адной з расейскіх спецслужбаў», – адзначыў Сенчанка. Паводле ягоных слоў, расейская старана не тлумачыць, чаму ўтрымлівае ўкраінскага афіцэра.

«Учапіліся: «У нас да яго ёсць пытанні». А якія могуць быць пытанні да сумленнага афіцэра, які на тэрыторыі сваёй краіны выконваў свой вайсковы абавязак? Ён не зайшоў на тэрыторыю РФ і не рабіў там нейкія падступныя рэчы», – адзначыў дэпутат.

Акрамя таго яшчэ адзін украінскі афіцэр фактычна не можа выехаць з Крыма, бо з'яўляецца сведкам у справе аб забойстве расейскімі жаўнерамі ўкраінскага маёра Станіслава Карачэўскага ў пасёлку Новафёдараўка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках