5 траўня 2024, Нядзеля, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зноў пагражае Украіне газавай перадаплатай

13
Расея зноў пагражае Украіне газавай перадаплатай

Расея можа перавесці Украіну на перадаплату на газ, калі Кіеў не расплаціцца за пастаўкі бліжэйшым часам.

Пра гэта міністр фінансаў РФ Антон Сілуан заявіў паводле вынікаў сустрэчы з міністрам фінансаў Нямеччыны Вольфгангам Шойбле ў Вашынгтоне, інфармуе РІА Новости.

"Сёння было дзіўна чуць заяву міністра фінансаў Украіны, які сказаў, што Украіна не плануе разлічвацца з дпазыкамі "Нафтагаза" перад "Газпромам". Гэта не па-партнёрску. Мы мяркуем, што калі Украіна будзе так дзейнічаць, то ў нас ёсць усе падставы ўжываць норму пагаднення 2009, якая прадугледжвае пастаўку расейскага газу Украіне на ўмове перадаплаты", – сказаў Сілуан.

Паводле ягоных слоў, на сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя вакол Крыму і пастаўкі расейскага газу на Украіну. Шойбле, у сваю чаргу, выказаў занепакоенасць высокім коштам, па якім "Газпром" пастаўляе газ на Украіну з 1 красавіка.

Сілуан адзначыў, што з 2009 года дзейнічаў цэлы шэраг зніжак на газ для Украіны паводле розных дамоўленасцяў.

"Сёння тэрмін гэтых дамоў скончыўся, таму зніжкі, якія раней былі, цяпер не дзейнічаюць. Украіна, на жаль, не плаціць нам ні нізкім коштам – 268 даляраў за тысячу кубоў, ні кантрактным, які выстаўлены з 1 красавіка. Мы гэтым занепакоеныя, мы таксама занепакоеныя тым, што Украіне цяпер неабходна падрыхтавацца да зімовага перыяду, запампаваць газ у сховішчы, гэта патрабуе дадатковых рэсурсаў – блізу 5 мільярдаў даляраў", – заявіў кіраўнік Мінфіна РФ.

На ягоную думку, калі Украіна не пачне запампоўку ў ПСГ, гэта створыць рызыку для паставак газу ў Еўропу.

"Ёсць рызыкі, што нашы еўрапейскія партнёры не атрымаюць газ, Украіна будзе яго адбіраць незаконным чынам, як гэта было ў мінулыя часы. Такая пазіцыя недапушчальная, і каб не дапусціць такую сітуацыю, мы думаем, што Украіне трэба бліжэйшым часам разлічыцца з сённяшнімі абавязаннямі, паколькі МВФ прадугледжвае праграму дапамогі Украіне, у рамках якой выдаткаваныя сродкі, у тым ліку для разлікаў "Нафтагаза" з "Газпромам", – сказаў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках