5 траўня 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскага амбасадара-тэрарыста не пусцяць у ЗША

Іранскага амбасадара-тэрарыста не пусцяць у ЗША

Белы дом адмовіў у візе Хаміду Абуталебі, які быў датычны да захопу амерыканскай амбасады ў Тэгеране ў 1979 годзе.

Гэтая пастанова фактычна пазбаўляе чыноўніка, які стаў новым пастаянным прадстаўніком Ірана ў ААН, магчымасці заняць свой пост у арганізацыі, чыя штаб-кватэра размяшчаецца ў Нью-Ёрку, паведамляе BBC.

Хамід Абуталебі быў звязаны з групай студэнтаў, якія штурмавалі амерыканскую амбасаду і захапілі яе супрацоўнікаў у якасці закладнікаў. Раней прэзідэнт Барак Абама падвергнуўся сур'ёзнаму ціску з боку кангрэса ЗША, які патрабаваў не дапускаць уезду іранскага чыноўніка ў краіну. Напачатку гэтага тыдня Белы дом паведаміў ураду Ірана, што ягоны выбар новага амбасадара ў ААН «не мэтазгодны».

Палата прадстаўнікоў і сенат прагаласавалі за законапраект, які забараняе ўезд Абуталебі ў ЗША. Прэзідэнт павінен падпісаць гэты законапраект для ўступлення яго ў дзеянне.

ЗША раней ніколі не адмаўлялі ў візе замежным дыпламатам, што прызначаюцца на пасады ў ААН, у тым ліку і беларускім чыноўнікам, супраць якіх дзейнічаюць уведзеныя Вашынгтонам санкцыі. Каментатары паказваюць, што сярод некаторых дыпламатаў існуе заклапочанасць з нагоды прэцэдэнту, які ствараецца цяперашняй пастановай амерыканскіх уладаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках