5 траўня 2024, Нядзеля, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Харкава ачапілі праз пагрозу выбуху ў гатэлях

4
Цэнтр Харкава ачапілі праз пагрозу выбуху ў гатэлях

Паведамленні аб мінаванні гатэляў «Харкаў» і «Харкаў Палас» паступілі сёння раніцай.

Будынкі на плошчы Свабоды ў цэнтры горада ачэпленыя міліцыяй, выбухатэхнікі шукаюць выбухоўку. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў ГУ МУС у Харкаўскай вобласці. «Паведамленні аб мінаванні абодвух гатэляў на плошчы Свабоды паступілі раніцай. На месца выехалі праваахоўнікі. Людзей эвакуююць. Выбухатэхнікі шукаюць выбухоўку», - адзначылі ў ведамстве.

Як сказаў журналістам уладальнік гатэля «Харкаў» Аляксандр Даўцян, паведамленні аб мінаванні, хутчэй за ўсё, ілжывыя, піша «Карэспандэнт».

«Гэтыя дзеянні накіраваны супраць жыхароў Харкава і могуць сарваць правядзенне агульнагарадскога марафону, які стартуе на плошчы Свабоды з удзелам прадстаўнікоў уладаў Харкава і вобласці. У гатэлі Харкаў спыніліся спартоўцы з Крыму, Расеі, Беларусі, Літвы, якія ўдзельнічаюць у забегу, закліканым паказаць, што Харкаў - талерантны, спартовы, культурны горад», - сказаў Даўцян.

Неўзабаве стала вядома, што паведамленне аб мінаванні гатэля «Харкаў-палас» не пацвердзілася.

Як паведамілі ў прэс-службе ГУМВД Украіны ў Харкаўскай вобласці, праваахоўнікі эвакуявалі 20 супрацоўнікаў персаналу гатэля і абследавалі ўсе памяшканні ўстановы агульнай плошчай блізу 3800 кв.м. У выніку праведзенай працы супрацоўнікі міліцыі не выявілі ніякіх прыладаў або выбуховых рэчываў. Зараз праца гатэля адноўлена.

Паводле факта здарэння адкрыта крымінальная вытворчасць па ч.1 арт. 259 (заведама ілжывае паведамленне пра пагрозу бяспецы грамадзян, знішчэння або пашкоджання аб'ектаў уласнасці) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Фотa: Карэспандэнт.net

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках