5 траўня 2024, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: Агрэсія супраць Украіны - гэта агрэсія супраць Еўропы

8
Юлія Цімашэнка: Агрэсія супраць Украіны - гэта агрэсія супраць Еўропы

Расея кідае выклік глабальнаму сусветнаму парадку.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны ад партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка правяла сустрэчу са старшынёй Камітэта ў замежных справах Нацыянальнай Асамблеі Францыі Элізабэт Гігу, старшынём Камітэта ў замежных справах Бундэстагу Нямеччыны Норбертам Р’отгенам і старшынём Камітэта ў замежных справах польскага Сейма Гжэгажам Схетынам, паведамляе INTV.

Стораны абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і пытанні, звязаныя з агрэсіяй Расеі супраць нашай дзяржавы.

«Мы разам з нашымі калегамі з Нямеччыны і Польшчы прыехалі ў Кіеў, каб выказаць сваю падтрымку народу Украіны», - адзначыла Элізабэт Гігу.

«Мы не пакінем Украіну сам-насам», - падкрэсліў Норберт Р’отген.

Юлія Цімашэнка падзякавала за падтрымку і адзначыла, што яе палітычная сіла робіць усё магчымае для стабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

«Агрэсія супраць Украіны - гэта агрэсія супраць Еўропы і выклік глабальнаму сусветнаму парадку, - сказала яна. - Я вельмі рада, што ЕЗ падтрымлівае нас. Салідарнасць дэ факта - гэта тое, што трэба народу Украіны».

Таксама гаворка ішла аб усім наборы палітычных, эканамічных і іншых інструментаў, якія ўжо задзейнічаны і могуць быць задзейнічаны з боку ЕЗ для дапамогі Украіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках