4 траўня 2024, Субота, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка СБУ Данецкай вобласці адправілі ў адстаўку

7
Кіраўніка СБУ Данецкай вобласці адправілі ў адстаўку

Аляксандр Турчынаў вызваліў Валерыя Іванова ад пасады начальніка СБУ ў Данецкай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе в.а. кіраўніка дзяржавы №397/2014, паведамляе «Карэспандэнт».

«Вызваліць Іванова Валерыя Юр'евіча ад пасады начальніка Упраўлення Службы бяспекі Украіны ў Данецкай вобласці», - гаворыцца ва ўказе Аляксандра Турчынава.

У суботу, 12 красавіка, у Данецку была здзейсненая спроба захопу будынка абласной пракуратуры. Некалькі дзясяткаў прарасейскіх актывістаў змаглі трапіць у будынак, але практычна адразу на месца прыбылі ўзмоцненыя атрады міліцыі і ўнутраных войск.Пракуратура вобласці пачала расследаванне.

Таксама сёння ўзброеныя людзі ў камуфляжы захапілі гарадскі аддзел міліцыі Славянска Данецкай вобласці. Са слоў праваахоўнікаў, падчас захопу нападнікамі быў выкарыстаны слезацечны газ. Паведамляецца, што на будынку гарадскога аддзела вывешаны сцяг Расеі і Народнага апалчэння Данбаса. Вакол будынка ўзводзяць барыкады з шын, драўляных шчытоў і мяшкоў з пяском. Пад кантролем знаходзіцца і будынак СБУ.

Узброеныя людзі знаходзяцца і ў гарадскім аддзеле міліцыі Чырвонага Лімана.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках