5 траўня 2024, Нядзеля, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Сённяшнія межы ў Еўропе павінны быць непарушнымі

Дональд Туск: Сённяшнія межы ў Еўропе павінны быць непарушнымі

Больш моцная краіна не можа паводле свайго меркавання мяняць межы больш слабай.

Пра гэта падчас выступу на суботнім з'ездзе «Грамадзянскай платформы» ў Сопаце ў рамках выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент, заявіў лідар партыі, старшыня Савета міністраў Польшчы Дональд Туск, паведамляе Укрінформ.

«Наяўныя мяжы ў Еўропе ёсць і павінны быць у будучыні непарушнымі. У нацыянальных інтарэсах Польшчы штодзённы напамін гэтага Еўропе. Еўропа не можа быць кантынентам, дзе больш моцны мяняе межы больш слабага і еўраатлантычная супольнасць не можа на гэта пагаджацца», - заявіў Туск.

Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што Польшча будзе адказным прыхільнікам пашырэння ЕЗ на ўсход паводле «відавочных матываў». «Мы гэта будзем рабіць не таму, што жывем міфамі мінулага, а таму што ведаем: чым больш Захаду на Усходзе, тым у большай бяспецы знаходзіцца Польшча», - падкрэсліў ён.

З ягоных слоў, сёння на прасторы паміж Балтыйскім і Чорным марамі ніхто не будзе ў бяспецы, калі не будзе браць удзел ва ўзмацненні заходняй цывілізацыі на ўсім еўрапейскім кантыненце, уключна з гэтай прасторай.

Падчас выступу Туск падкрэсліў, што Польшча паміж Нямеччынай і Расеяй, паміж Усходам і Захадам, знаходзіцца пад пагрозай страты незалежнасці. «Незалежная Польшча - гэта Польшча ў ЕЗ і NАТO і Польшча, якая актыўна дзейнічае ў кірунку інтэграцыі, а не дэзінтэграцыі Еўропы», - канстатаваў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках