5 траўня 2024, Нядзеля, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЭС будуць будаваць з кітайскіх камплектуючых

53
АЭС будуць будаваць з кітайскіх камплектуючых

АЭС у Астраўцы будуць будаваць кітайскія рабочыя з ужываннем матэрыялаў і абсталявання ўласнай вытворчасці.

Як чакаецца, кітайскія банкіры гатовы вылучыць 323,8 млн. даляраў пазыкі непасрэдна на будаўніцтва аб'екта. Пра гэта гаворыцца ў пастанове №314 ад 4 красавіка 2014 года, якая ўступае ў дзеянне з моманту яе апублікавання, піша БелаПАН.

Гэты дакумент прадугледжвае фінансаванне праекта будаўніцтва Беларускай АЭС за кошт крэдыту, прадстаўленага кітайскім Экспартна-імпартным банкам.

Адным з пунктаў крэдытнай дамовы з'яўляецца тое, што беларускія ўлады будуць абавязаныя прыцягваць да будаўніцтва атамнай станцыі кітайскіх рабочых, а таксама набываць камплектуючыя кітайскай вытворчасці на суму 55,3 млн даляраў.

Згодна з указам будаўніцтва аб'ектаў ажыццяўляецца паэтапна паралельна з распрацоўкай, правядзеннем экспертызы і зацвярджэннем неабходнай праектнай дакументацыі на кожны з этапаў работ будаўніцтва з адначасовым праектаваннем наступных этапаў названых работ.

Кітайскага генпадрадчыка прэзідэнт вызваліў ад неабходнасці ажыццяўлення кампенсацыйных пасадак і кампенсацыйнай выплаты кошту знішчаных альбо перасаджаных аб'ектаў расліннага свету.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках