27 красавiка 2024, Субота, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: На Славянск напала ўзброеная групоўка выведкі з 30 чалавек

24
Крыніца: На Славянск напала ўзброеная групоўка выведкі з 30 чалавек

Новыя падрабязнасці захопу адміністрацыйных будынкаў на поўначы Данецкай вобласці.

Крыніца ўкраінскага выдання Цензор.нет сцвярджае, што ў Славянску дзейнічала вайсковая групоўка выведкі. Людзі ўвайшлі ў горад пасля марш-кідка. Яны ўзброеныя аўтаматамі і гранатамётамі.

«Гарадскі аддзел ВД у Славянску захапіла вайсковая разведгрупоўка да 30 чалавек, якая падышла да горада пасля наземнага марш-кідка, - кажа ён. - Байцы дзейнічаюць як суладнае воінскае падраздзяленне, яны ўзброеныя аўтаматамі з падствольнымі гранатамётамі, якіх няма на ўзбраенні міліцыі - гэта значыць, такую зброю яны не маглі захапіць, а прывезлі аднекуль з сабой. Міліцыя ў гарадскім аддзеле прымяніць зброю не наважвалася. За 15 хвілін да штурму атрымалі інфармацыю аб падыходзе дыверсантаў - забарыкадаваліся. Дыверсанты падышлі адкрыта, кідалі ўзрыўпакеты. Вырвалі краты акна грузавіком, і спакойна захапілі супрацоўнікаў міліцыі і зброевы пакой».

Крыніца паведамляе, што 30 мясцовых жыхароў, якія прыйшлі да вайскоўцаў пасля захопу гарадскога аддзела з апазнавальнымі георгіеўскімі стужачкамі, атрымалі зброю міліцыі.

«Лінейны аддзел міліцыі і служба дзяржаўнай аховы Славянска ніякай актыўнасці не праяўляюць, - паведамляе ён. - Гараддзел размешчаны на цэнтральнай вуліцы Славянска, там пастаянна знаходзіцца натоўп цікаўных - 500-1000 чалавек. Нейкую актыўнасць у падтрымку дыверсантаў праяўляюць толькі мэр горада Штэпа і супрацоўнікі прадпрыемстваў, якія належаць членам гарадской рады з Партыі рэгіёнаў. Ніякіх сілавых падраздзяленняў у Славянск пакуль не прыбыло. Гэта відавочна спланаваная дыверсійная акцыя».

Нагадаем, 6 красавіка ў Луганску, Харкаве і Данецку агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады. Будынкі ў Данецку і Луганску да гэтага часу знаходзяцца пад іх кантролем.

Фотa: facebook.com

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках