5 траўня 2024, Нядзеля, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Карэлічаў страляў па міліцыянерах

22
Жыхар Карэлічаў страляў па міліцыянерах

Незвычайнае затрыманне прыйшлося правесці міліцыянерам у Гародзенскай вобласці.

8 красавіка мясцовы міліцыянт зрабіў заўвагу двум хлопцам, якія выпівалі на лесвічнай пляцоўцы і разбілі бутэльку піва. Моладзь выйшла з пад'езда і прадоўжыла выпіваць на бліжэйшай лаўцы. Афіцэр выклікаў міліцыю.

На затрыманне нарад прыехаў у бронекамізэльках і шаломах, але развіццё сітуацыі стала для іх нечаканым. Адзін з маладзёнаў дастаў пісталет, падобны да баявога. Як піша onliner.by са слоў міліцыянтаў, хлопец пагражаў стрэліць. Калі яго паспрабавалі затрымаць, хуліган двойчы стрэліў у бок міліцыянта, але не трапіў.

Дапамагло міліцыянтам тое, што каля месца здарэння з'явілася жанчына. Хуліган на яе заглядзеўся, міліцыянт падбег да хлопца са спіны і палкай выбіў у яго з рукі пісталет - як высветлілася, пнеўматычны. Пасля гэтага хулігана павалілі і надзелі на яго кайданкі.

Аднаго з 18-гадовых хлопцаў адпусцілі. А ў дачыненні да стралка была распачатая крымінальная справа - яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках