5 траўня 2024, Нядзеля, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Днепрапятроўска стварылі «ланцуг адзінства» (Відэа)

2

Акцыя ў падтрымку адзінства Украіны прайшла сёння ў Днепрапятроўску.

Больш за паўтысячы патрыятычна настроеных жыхароў горада ўтварылі "Ланцуг яднання". Людзі рознага ўзросту сталі ў шэраг уздоўж вуліцы Чкалава, насупраць аблдзяржадміністрацыі, узяліся за рукі і праспявалі Дзяржаўны гімн Украіны, - паведамляе Радыё Свабода.

Сваю вопратку ўдзельнікі акцыі ўпрыгожылі жоўта-блакітнымі стужкамі, у руках яны трымалі дзяржаўныя сцягі і плакаты з надпісамі "задушым Пуціна ланцугом адзінства", "Расея - імперыя зла" і іншыя. Дзяўчыны надзелі на галовы вянкі, некаторыя намалявалі на твары жоўта-блакітны сцяжок.

"Мы ўтварылі жывы ланцуг з свядомых украінцаў, каб прадэманстраваць усім мінакам, хто яшчэ не вызначыўся, што Украіна адзіная, што яна знаходзіцца ў тых жа тэрытарыяльных межах, што і месяц, і два назад", - сказаў каардынатар днепрапятроўскага Еўрамайдану Віктар Раманенка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках