5 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Вынікам вайны стане параза Расеі

6
Карл Більт: Вынікам вайны стане параза Расеі

Калі канфлікт вакол Крыма будзе доўжыцца, Расія зазнае паразу.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у пятніцу, 11 красавіка, у эфіры «Першага нацыянальнага», паведамляе НБН.

«Калі будуць далейшыя вайсковыя дзеянні з боку Расеі, то пераможанай ў выніку будзе самая Расея. Я ўпэўнены», - сказаў ён у эфіры праграмы «Шустэр live».

«Ніхто не хоча вайсковага канфлікту. Усе хочуць міру. Разумееце, увесь гэты крызіс, які цяпер адбываецца, не патрэбны быў з самага пачатку. Крызіс пачаўся мінулым летам, калі Расея пачала ціснуць эканамічна і палітычна. І, нарэшце, здарылася тое, што здарылася», - падкрэсліў шведскі дыпламат, дадаўшы, што гэтага нельга было дапускаць першапачаткова.

Карл Більт перакананы, што ўкраінскія палітыкі павінны аб'яднацца ў цяперашняй сітуацыі.

«Я думаю, што найлепшы варыянт для Украіны - гэта дэмакратычнае развіццё самой краіны. Палітычныя сілы павінны аб'яднацца. Хай будуць выбары», - сказаў ён.

Нагадаем, сёння з'явіліся паведамленні аб захопе расейскімі дыверсантаміадміністрацыйных будынкаў у некаторых гарадах Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках