5 траўня 2024, Нядзеля, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакумэнт NATO: Альянс працягне пашырэнне на ўсход

8
Дакумэнт NATO: Альянс працягне пашырэнне на ўсход

NATO ў суботу апублікавала на сваім сайце вялікі дакумэнт на расейскай мове, які расстаўляе кропкі над «і» ў стасунках з Расеяй.

У Крыме была вайсковая агрэсія, рэферэндум аб далучэнні да Расеі нелегітымны, РФ чакае ізаляцыя, а NATO - пашырэнне на ўсход. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнце «Абвінавачванні Расеі».

«Агрэсія Расеі супраць Украіны прычынілася да міжнароднай ізаляцыі Расеі, у тым ліку да поўнага прыпынення практычнага супрацоўніцтва з NATO. Для таго каб адцягнуць увагу ад сваіх дзеянняў, Расея выставіла шэраг абвінавачванняў супраць NATO, угрунтаваных на няслушнай інтэрпрэтацыі фактаў, што не зважаюць на сталыя намаганні NATO для развіцця партнёрства з Расеяй. Расея таксама выступіла з беспадстаўнымі нападкамі супраць легітымнасці улад Украіны і ўжыла гвалт у мэтах захопу часткі тэрыторыі Украіны», - сцвярджае альянс ва ўводзінах. Затым узаемадачыненні з Расеяй разбіраюць па пунктах, у тым ліку канфліктныя пытанні пашырэння альянсу і еўрапейскай СРА, законнасці дзеянняў Альянсу ў Лібіі і Косаве, сцвярджэнні аб нелегітымнасці ўлад Украіны і законнасці крымскага рэферэндуму, піша NEWSru.com.

Так, пазіцыя аб рэферэндуме ў Крыме такая: ён незаконны, бо пытанні аб змене тэрыторыі Украіны паводле канстытуцыі краіны развязваюцца на ўсеўкраінскім рэферэндуме. А паўнамоцтвы улад рэгіёну таксама павінен зацвярджаць парламэнт Украіны.

Раду ў NATO ўважаюць за легітымную, і нагадваюць у сувязі з гэтым, што склад парламэнта быў абраны 28 кастрычніка 2012 года. МЗС Расеі заявіла ў той момант, што выбары прайшлі «ў спакойнай атмасфэры без якіх-небудзь эксцэсаў і адпавядалі агульнапрынятым стандартам», і «пацвердзілі прыхільнасць Украіны нормам дэмакратычнай, прававой дзяржавы».

Акрамя гэтага, NATO аспрэчвае пункт гледжання Расеі аб тым, што далучэнне Крыма да РФ апраўдвае пастанова Міжнароднага суда аб незалежнасці Косава. «Суд выяўна заявіў, што яго меркаванне не было прэцэдэнтам. Суд заявіў, што яму было пастаўленае «абмежаванае і канкрэтнае» пытанне аб незалежнасці Косава, пад якое не падпадаюць больш шырокія прававыя наступствы», - гаворыцца ў дакумэнце. Таксама падкрэсліваецца, што працэс абвяшчэння незалежнасці Косава доўжыўся некалькі гадоў пры сталым удзеле ААН.

Пашырэнне на ўсход і СРА ў Еўропе

Дакумэнт зняпраўджвае расейскі пункт гледжання на такія пытанні, як, у прыватнасці, пашырэнне вайсковай інфраструктуры NATO на ўсход і разгортванне там сваіх войскаў.

«Такое абавязанне (з боку NATO) узятае не было, і не было пададзена ніякіх довадаў, што падмацоўваюць расейскія прэтэнзіі. Калі б такое абяцанне было дадзенае NATO, яна мусіла б быць пісьмова ўкладзенае ў выглядзе афіцыйнай пастановы ўсіх чальцоў NATO», - адзначаюць аўтары дакумэнта.

Яны таксама не згодныя з сцвярджэннем расейскай стараны, што NATO ігнаравала яе заклапочанасць у сувязі з супрацьракетнай абаронай. «NATO не ігнаравала пытанні, якія выклікаюць заклапочанасць у Расеі. Наадварот, яна ўвесь час шукала магчымасці супрацоўніцтва з Расеяй у галіне супрацьракетнай абароны.

На сустрэчы ў вярхах у Лісабоне ў 2010 годзе кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін NATO «пастанавілі распрацаваць патэнцыял супрацьракетнай абароны для абароны ўсяго насельніцтва, тэрыторый і сіл краін-чальцоў NATO ў Еўропе і запрасілі Расею супрацоўнічаць з намі». Пра гэта было зноў заяўлена на Чыкажскім саміце ў траўні 2012 года, дзе кіраўнікі падкрэслілі, што NATO «застаецца прыхільнай супрацоўніцтву ў супрацьракетнай абароне ў духу ўзаемнага даверу і ўзаемнасці», і выяўна заявілі, што СРА NATO «не будзе падважваць расейскія сродкі стратэгічнага стрымлівання». Альянс таксама нагадвае, што Расеі прапаноўвалі рэжым празрыстасці, «уключаючы стварэнне двух супольных цэнтраў супрацьракетнай абароны Расея- NATO. Расея адмовілася ад гэтых прапаноў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках