5 траўня 2024, Нядзеля, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняга караля Рэчы Паспалітай «ажывілі» ў Гародні

У Гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі ўпершыню прайшла незвычайная анімацыйная праграма.

За Станіславам Аўгустам ён быў перабудаваны ў класічным стылі. Новы замак адметны і тым, што тут у 1793 годзе праходзіў апошні сойм Рэчы Паспалітай, а ў 1794 годзе Тадэвуш Касцюшка праводзіў раду паўстанцкіх атрадаў. Тут жа кароль Станіслаў адрокся ад пасады ў 1795 годзе, але працягваў жыць у замку да 1797 годзе, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Супрацоўнікі музея прыдумалі тэатралізаваны паказ. Наведвальнікам прапануюць спецыяльныя тэматычныя экскурсіі, тагачасныя танцы, дэгустацыі страў і фотасесіі з каралеўскай асобай.

Характэрна, што апошні кароль аб'яднанай дзяржавы Літвы-Беларусі і Польшчы паўстаў перад гледачамі не толькі як дзяржаўны дзеяч і рэфарматар, але і як звычайны закаханы мужчына.

Да падрыхтоўкі новай анімацыйнай праграмы супрацоўнікі музея падышлі сур'ёзна - былі вывучаныя манаграфіі, розныя гістарычныя дакументы, а таксама перапіска караля, якая захавалася.

Дарэчы, у Гарадзенскім музеі захоўваецца бюст караля Станіслава Аўгуста, выраблены прыдворным скульптарам караля ў 1784 годзе, а таксама бюро і два крэслы караля ды іншыя экспанаты таго часу.

Фото: Александр САЕНКО
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках