5 траўня 2024, Нядзеля, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Палтавай затрымалі 70 чалавек з «кактэйлямі Молатава»

7
Пад Палтавай затрымалі 70 чалавек з «кактэйлямі Молатава»

У Палтаўскай вобласці супрацоўнікі міліцыі спынілі блізу дзесяці аўтобусаў, якія рухаліся ў напрамку Харкаўскай вобласці.

Падчас праверкі пасажыраў былі выяўленыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры арганізацыі масавых беспарадкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Ўправы МУС у Палтаўскай вобласці, паведамляе РБК-Украіна.

Сярод іншага, у пасажыраў аўтобусаў былі знойдзеныя «кактэйлі Молатава» у скрынях, вялікая колькасць выбуховых пакетаў, пікі, біты, дубінкі, шчыты, шаломы, нажы і іншая халодная зброя. Паводле паведамлення, блізу 70 чалавек былі затрыманыя і яны даюць тлумачэннi следчым. На месцы падзеі працуюць следча-аператыўныя групы. Работнікі міліцыі ўсталёўваюць, адкуль, куды і з якой мэтай накіроўваліся людзі з такой колькасцю халоднай зброі, выбухоўкі і спецсродкаў.

Нагадаем, сёння з'явіліся паведамленні аб захопе расейскімі дыверсантамі адміністрацыйных будынкаў у некаторых гарадах Данецкай вобласці.

Фота: zn.ua

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках