5 траўня 2024, Нядзеля, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Падзеі ў Данецкай вобласці каардынуе ГРУ РФ

13
Дзмітрый Тымчук: Падзеі ў Данецкай вобласці каардынуе ГРУ РФ

Мэтай акцый з'яўляецца захоп максімальнай колькасці адміністрацыйных будынкаў.

Экстрэмісцкія акцыі на Данбасе ініцыююцца і кіруюцца сеткай каардынатараў Галоўнай выведнай управай ГШ УС РФ. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» спаведамляе кіраўнік Цэнтра вайсковаа-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Ідэнтыфікаваныя супрацоўнікі расейскага ГРУ, якія выконваюць сцэнар захопу органаў улады і блакавання ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме ў сакавіку. Раней, як мы паведамлялі, групы гэтых супрацоўнікаў ГРУ былі вывезеныя з Крыма ў Растоў-на-Доне, - піша ён. - Мэтай цяперашніх акцый з'яўляецца захоп як мага большай колькасці будынкаў мясцовых органаў улады і сілавых структур да 17 красавіка, г.зн. да сустрэчы ў Жэневе прадстаўнікоў Украіны, Еўрапейскага Звязу, ЗША і Расеі для ўрэгулявання крызісу ў нашай краіне. Паводле плану расейскай стараны, гэта дасць магчымасць Расеі заяўляць пра адсутнасць кантролю за сітуацыяй ва Украіне з боку ўкраінскай улады, а таксама аб яе нелегітымнасці ў вачах значнай часткі насельніцтва».

Нагадаем, сёння з'явіліся паведамленні аб захопе расейскімі дыверсантамі адміністрацыйных будынкаў у некаторых гарадах Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках