5 траўня 2024, Нядзеля, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ястраб Сільвія абароніць галубоў міру Папы Рымскага

6
Ястраб Сільвія абароніць галубоў міру Папы Рымскага

Швайцарская гвардыя, якая служыць у Рыме, займела спецыяльна натрэніраванага ястраба для абароны галубоў міру ад нападу драпежных птушак.

Ястраб, які атрымаў мянушку Сільвія, прайшоў курс навучання на поўначы Італіі.

Размах крылаў птушкі складае 120 сантыметраў. У Ватыкане спадзяюцца, што птушцы ўдасца абараніць ад нападаў іншых драпежнікаў папскіх галубоў, якіх традыцыйна выпускаюць у Ватыкане, паведамляе The Guardian.

Узмацненне "крылатай аховы" папскіх галубоў відавочна выклікана інцыдэнтам, які адбыўся 26 студзеня гэтага года, калі пасля традыцыйнай нядзельнай пропаведзі Папа Францішак на вачах шматтысячнага натоўпу выпусціў у неба галубоў, якія далёка не заляцелі, бо былі задзяўбаныя кагаркамі і варонамі, піша NEWSru.com.

СМІ паведамілі, што птушкі загінулі, аднак відавочцы таго, што адбылося казалі, што галубы, страціўшы некалькі пёраў і атрымаўшы пабоі дзюбай, змаглі ўцячы ад пагоні.

Пасля студзеньскага інцыдэнту італьянская арганізацыя абаронцаў жывёл ENPA (Ente Nazionale Protezione Animali) нават звярнулася да Папы рымскага Францішка з просьбай спыніць выпускаць галубоў з балкона яго рэзідэнцыі. Зоаабаронцы адзначалі, што народжаныя ў няволі птушкі не ў стане распазнаць драпежнікаў і таму лёгка становяцца іх здабычай.

Нагадаем, інцыдэнт з галубамі адбыўся пасля нядзельнай малітвы, на якой Папа Рымскі заклікаў да міру ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках