5 траўня 2024, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсен Авакаў: Гэта выяўленне агрэсіі з боку Расеі

16
Арсен Авакаў: Гэта выяўленне агрэсіі з боку Расеі

Міністр унутраных спраў Украіны распавёў аб сітуацыі ў Данецкай вобласці.

"Краматорск (Данецкая вобласць). Ідзе напад... Невядомыя абстралялі райаддзел. Міліцыя адказвае. Ідзе перастрэлка", - напісаў Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Чырвоны Ліман (Данецкая вобласць). Напад баевікоў з кароткарулевымі аўтаматамі расейскай вытворчасці АК 100 адбіты сіламі міліцыі і гарадскімі дружыннікамі", - дадаў ён.

Кіраўнік МУС Украіны адзначыў, што АК100 з падрулевымі гранатамётамі знаходзіцца толькі на ўзбраенні войскаў РФ.

"Славянск. Знішчаныя вышкі мабільнай сувязі, блакаваныя райаддзел міліцыі і СБУ", - распавёў Авакаў.

"Улада Украіны разглядае факты сённяшняга дня як выяўленне замежнай агрэсіі з боку РФ. Тэрмінова склікана РНБА Украіны. Групоўкі сіл МУС і МА Украіны выконваюць аператыўны план рэагавання, - заявіў кіраўнік МУС. - Усім - годзе енчыць і крыкам атакаваць тых, хто і так, пад атакай. Рабіце, што можаце на Данбасcе - працуйце з людзьмі. Мы сваю справу зробім. Рабіце вы сваю".

Нагадаем, сёння з'явіліся паведамленні аб захопе расейскімі дыверсантамі адміністрацыйных будынкаў у некаторых гарадах Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках