5 траўня 2024, Нядзеля, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: ГРУ можа закідваць дыверсантаў ва Украіну з паветра

14
Дзмітрый Тымчук: ГРУ можа закідваць дыверсантаў ва Украіну з паветра

Мэта расейскіх спецслужбаў – максімальна дэстабілізаваць сітуацыю.

Пра гэта ў Фэйсбук напісаў кіраўнік цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

На яго думку, пачынаючы з 11 красавіка, ва ўсходніх рэгіёнах Украіны антыўкраінскімі сіламі з ініцыятывы і пры падтрымцы Расеі рэалізоўваецца сцэнар, які быў раней запланаваны на 8 красавіка, аднак тады быў сарваны намаганнямі ўкраінскіх «сілавікоў».

Cэнс сцэнару

Захапіць як мага большую колькасць будынкаў органаў мясцовай улады і сілавых ведамстваў, вайсковых аб'ектаў. За кошт захопленай зброі ўзброіць як мага большую колькасць насельніцтва, што сімпатызуе экстрэмістам. У цэлым – максімальна дэстабілізаваць абстаноўку ў рэгіёне.

Мэта сцэнару

Тактычная. Даць магчымасць Расеі падчас сустрэчы ў Жэневе 17 красавіка ставіць пытанне пра «нелегітымнасці» ўкраінскай улады, якую не ўспрымаюць цэлыя рэгіёны Украіны, і якая не кантралюе сітуацыю ў краіне.

Стратэгічная. Задача-мінімум – дамагчыся федэралізацыі Украіны. Задача – максімум – раскалоць Украіну і вывесці з яе складу дэстабілізаваныя рэгіёны, абвясціўшы іх «незалежнымі» квазідзяржаўнымі ўтварэннямі.

Паводле заключэння групы «Информационное Сопротивление», сцэнар далучэння дадзеных рэгіёнаў да РФ цяпер малаверагодны.

Задзейнічаныя сілы

1. ГРУ ГШ ВС РФ. Прадстаўлена сеткай каардынатараў на тэрыторыі Украіны і ў прыгранічных раёнах Расеі. За апошнія 2-е сутак адзначаецца шырокае падлучэнне каардынатараў ГРУ, якія былі задзейнічаныя раней у ажыццяўленні «крымскага сцэнару».

Таксама на тэрыторыю Украіны закінутыя асобныя падраздзяленні ГРУ, інфільтрыраванныя праз дзяржмяжу праз «калідоры», забяспечаныя пры падтрымцы ўкраінскіх экстрэмісцкіх сілаў. Іх задача – непасрэдная дапамога экстрэмістам пры захопе аб'ектаў у невялікіх населеных пунктах («зялёныя чалавечкі»).

У гэтай сувязі нас асабліва насцярожвае той факт, што цяпер на аэрадромах у прыгранічных раёнах Расеі (у асноўным – Растоўская вобласць) засяроджана блізу 240 адзінак вайсковай авіяцыі, у асноўным – шматмэтавыя і транспартна-баявыя гелікоптэры. Яны могуць быць выкарыстаны для закіду ва ўсходнія рэгіёны Украіны дадатковых расейскіх падраздзяленняў і дыверсійна-разведвальных груп.

Кіраванне сіламі ГРУ – праз структурнае падраздзяленне ГРУ у Растове-на-Доне.

2. ФСБ РФ. Прадстаўлена агентурнай сеткай, задача якой – шырокамаштабная вярбоўка ўкраінскіх грамадзян ва ўсходніх рэгіёнах. З наступным выкарыстаннем гэтых грамадзян як у асобных дыверсійных аперацыях, так і ў шырокамаштабных акцыях экстрэмістаў, скаардынаваных ГРУ.

Кіраванне сіламі ФСБ – непасрэдна з Масквы.

3. Экстрэмісты (сепаратысты). Зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадскія арганізацыі (рухі), якія з'яўляюцца інструментам выканання загадаў, якія ідуць праз сетку каардынатараў ГРУ.

Фінансуюцца трымя асноўнымі каналамі: 1) сродкі, якія ідуць з Расеі непасрэдна праз каардынатараў; 2) сродкі, якія ідуць з Расеі праз урад Крыма;

3) мясцовыя алігархі.

4. Прадстаўнікі мясцовага насельніцтва, якія не ўваходзяць у арганізацыі. Гэта «гарматнае мяса», востра неабходнае арганізатарам падзей у якасці «масоўкі». Часткова – «ідэйныя» элементы, тыя, што ненавідзяць Украіну і сімпатызуюць Расеі, але большая частка – якія бяруць удзел за грошы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках