5 траўня 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пасяджэнні Рады бяспекі Украіны абмяркоўвалася ўвядзенне НС?

9
На пасяджэнні Рады бяспекі Украіны абмяркоўвалася ўвядзенне НС?

На ўчорашнім вячэрнім пасяджэнні РНБАУ, ініцыяваным в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым, у сувязі з падзеямі на Усходзе Украіны, абмяркоўвалася магчымасць увядзення надзвычайнага становішча.

Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе ZN.ua.

Разам з тым, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Прэс-служба Турчынава пасля завяршэння пасяджэння распаўсюдзіла толькі кароткае падсумаванне сустрэчы: «Падчас пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі антытэрарыстычныя мерапрыемствы і пытанні, звязаныя з нармалізацыяй сітуацыі на Усходзе Украіны».

Вядома таксама, што ў пасяджэнні бралі ўдзел губернатары тых абласцей, у якіх заўважаныя сепаратысцкія выступы.

Фота: rada.gov.ua

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках