4 траўня 2024, Субота, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: Расея – падпальшчык, які выдае сябе за пажарнага інспектара

2
Foreign Policy: Расея – падпальшчык, які выдае сябе за пажарнага інспектара

Прадказаць хаос на Украіне, а затым «спусціць яго з ланцуга» – такая методыка Масквы, сцвярджае ў сваім артыкуле для Foreign Policy Майкл Вейс, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса Interpreter.

У сувязі з наяўнымі падзеямі на ўсходзе і поўдні Украіны ўкраінскі амбасадар у ЗША Юрый Сяргееў успамінае: «СССР арганізоўваў сепаратысцкія рухі, а гэтыя рухі арганізоўвалі псеўдарэферэндумы і, не марудзячы, патрабавалі вайсковай дапамогі». Паводле слоў Сяргеева, так было ў краінах Балтыі ў 1930-я гады. «Савецкая ўлада таксама спрабавала зрабіць тое ж самае ў Фінляндыі. Не выйшла. Таму што была пачатая вайна, паспрабавалі заняць усю Фінляндыю», – дадаў пасол.

У інтэрв'ю Foreign Policy Сяргееў сказаў, што Пуцін спрабуе дэстабілізаваць украінскі ўрад і вяршыць лёсы Украіны са згоды або без згоды ўкраінскага народа. «Расея цісне на нас, прыцягваючы замежных партнёраў, каб запатрабаваць ад украінскага ўраду правядзення канстытуцыйных рэформаў і стварэння федэральнай дзяржавы», – заўважыў Сяргееў. «Што ж, Расеі федэральная дзяржава, але праблема ў самой Расеі дэманструюць, што гэта нічога не мяняе. Вам падабаецца такі федэральны статус, як у Чачні? Вы хацелі б федэральны статус любой з каўказскіх рэспублік?» – спытаў ён.

На думку аўтара, Расея не зацікаўленая ў добрасумленным абмеркаванні будучыні Украіны. «Сяргееў ахвотна згаджаецца з думкай, што Пуцін зноў задзейнічае тое ж самае напаўпразрыстае рамяство – правакацыю, якім КДБ і кампартыя апраўдвалі сваё панаванне на палове Еўропы ў ХХ стагоддзі», – піша аўтар, заяўляючы, што ўсе прыкметы ў наяўнасці.

6 красавікв прарасейскія сепаратысты ў Данецку, Харкаве і Луганску занялі і падпалілі ўрадавыя будынкі, апавядае аўтар. У Данецку была абвешчана «Данецкая Народная Рэспубліка». На думку аўтара, гэта «абсурдная і мініяцюрная пародыя на палітыканства Усходняга блока». Рэспубліка запатрабавала рэферэндуму аб далучэнні да Расеі і ўводу расейскіх «міратворцаў».

«Што б ні здарылася ў выніку на Украіне, ніхто не робіць выгляд, быццам хоць нешта з таго, што адбываецца – тое, што выходзіць «знізу» або спантаннае выказванне народнай незадаволенасці», – піша аўтар. В.а. прэзідэнта Украіны Турчынаў абвінаваціў у хаосе «групу сепаратыстаў, што каардынуюцца расейскімі спецслужбамі». Дзяржсакратар ЗША Кэры заявіў: «Відавочна, каталізатарам хаосу ў апошнія 24 гадзіны былі расейскія спецыяльныя сілы і агенты».

Сяргееў паказвае: у Луганску будынкі былі атакаваныя «людзьмі з аўтаматамі Калашнікава і ў форме без знакаў адрознення». На яго думку, гэта спроба паўтарыць крымскі сцэнар. «Але мясцовыя жыхары і – гэта вельмі важна – мясцовыя і гарадскія Рады Данецка, Харкава і Луганска не падтрымліваюць сепаратыстаў», – сцвярджае ён.

Сяргееў прызнае, што на ўсходзе Украіны ёсць шчырыя сепаратысцкія настроі, якія тлумачацца галечай і «эканамічнай міграцыяй». На гэтых пачуццях лёгка згуляць.

«Украінскі крызіс шмат у чым адлюстроўвае незавершанасць постсавецкай рэарганізацыі Еўропы», – каментуе аўтар. Каб раздзяліць кантынент, Пуціну дастаткова нагадаць ветэранам і пенсіянеркам, як добра жылося, «калі Расея ўсім запраўляла».

Ні пры дэмакратыі Юшчанкі, ні пры Януковічу рэформаў не было, адзначыў Сяргееў. Таму Украіна гэткая ўразлівая перад расейскімі махінацыямі. «Нават калі Расея не плануе працягваць ўварванне, яна пачала выкарыстоўваць пагрозлівую канцэнтрацыю войскаў як інструмент сваіх перамоваў з Захадам», – кажа Сяргееў. Расея дае Захаду зразумець: Украіна не павінна стаць саюзніцай NATA і ЕЗ, інакш сепаратызм яе расколе і знішчыць.

«Масква ўсімі сіламі імкнецца, каб [на Украіне] не было недахопу ў новых цяжкасцях і крызісах», – сцвярджае аўтар.

Горш за ўсё, што, па распаўсюджанаму меркаванню, паліцыя і спецслужбы Украіны кішаць расейскімі шпіёнамі. Сяргееў сцвярджае: «Мы ведаем, што дзеючыя супрацоўнікі ФСБ і іншых расейскіх спецслужбаў былі ва ўрадзе Януковіча ў якасці дарадцаў, асабліва вакол экс-прэм'ера Азарава».

Вейс задаў Сяргееву пытанне аб залежнасці расейскага ВПК ад украінскай прамысловасці. Амбасадар заўважыў: на яго асабістую думку, Украіна павінна дыверсіфікаваць «нашы вайсковыя тэхналогіі, таму што мы не можам быць у такой залежнасці ад агрэсара». Заклік Расеі не дзяліцца тэхналогіямі балістычных ракет Сяргееў палічыў «вельмі дзіўным»: «Яны парушылі наша пагадненне па Будапешцкі мемарандум, а зараз просяць нас не парушаць нашыя вайсковыя дамовы з імі».

На думку Сяргеева, адзіны спосаб спыніць Крэмль – больш шырокія і балючыя санкцыі, прычым не ў дачыненні да чыноўнікаў і алігархаў, а супраць «Раснафты» і «Газпрома».

Пра лёс Крыма пасол выказаўся так: «Што ж, гэта здарылася. Мы ў працэсе вываду нашых войскаў. Гэта сігнал, што мы не хочам ніякай вайны з Расеяй».

Сяргееў дадаў, што лёс «іншых аўтаномных рэспублік пад уладай Масквы» (фармулёўка аўтара) – благое прароцтва з нагоды будучага Крыма. «У СССР Абхазія была лепшым курортам. А цяпер гэта горшае месца», – растлумачыў ён. Наадварот, «у Аджарыі (Грузія) Дональд Трамп пабудаваў некалькі вялікіх гатэляў. Калі Расея не інвеставала ў Абхазію ні рубля, яна наўрад ці можа інвеставаць у Крым».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках