5 траўня 2024, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Краматорска: «У горадзе 200 тысяч насельніцтва, а сепаратыстаў – 50 чалавек»

11
Мэр Краматорска: «У горадзе 200 тысяч насельніцтва, а сепаратыстаў – 50 чалавек»

У Краматорску Данецкай вобласці прадаўжаецца супрацьстаянне ўлады і сепаратыстаў.

Пра гэта «Сегодня» распавёў мэр Краматроска Генадзь Касцюкоў. Цяпер людзі занялі будынак гарадской міліцыі і ўзводзяць барыкады пад гарадскім муніцыпалітэтам.

«У горадзе 200 тысяч насельніцтва, а пад мэрыю прыйшлі 50 чалавек, прытым палова – не гарадскіх, – заявіў Касцюкоў. – Зараз яны стаяць каля будынка выканкама, будуюць барыкады. Іх дзеянні на працу выканкама не ўплываюць – сёння выходны дзень. Як будзе заўтра – не ведаю. Я з імі сустракаўся, гутарыў. Яны вылучаюць патрабаванні аб правядзенні рэферэндуму, хочуць, каб улада прызнала Данецкую народную рэспубліку, яшчэ кажуць «Геть усю ўладу!».

Са слоў кіраўніка горада, міліцыя Краматорска па меры магчымасці выконвае свае абавязкі, а людзям, хто прабраўся ў будынак праваахоўнікаў, дабрацца да зброі не ўдалося.

«Збройня пустая, кіраўніцтва прыняло адпаведныя меры – вывезлі зброю. Цяпер людзі ў будынку міліцыі. Начальнік міліцыі вядзе з імі перамовы. Супрацоўнікаў вывелі, каб не апынуліся ў небяспецы», – распавёў Генадзь Касцюкоў.

Таксама мэр Краматорска распавёў, што цяпер яны чакаюць «каштоўных указанняў з Кіева», і для развязвання сітуацыі перамовы павінны весціся на самым высокім узроўні.

«Самае страшнае – грамадзянская вайна! Цяпер поўна правакатараў – у Славянску чалавека забілі, у Харкаве... далей будзе па прынцыпе «нашых б'юць». Адназначна, цяпер трэба весці перамовы», – рэзюмаваў Касцюкоў.

Нагадаем, што цяпер у суседнім горадзе Славянску праходзіць антытэрарыстычная спецаперацыя па вызваленні будынка гарадскога МУС. Падчас сілавых дзеянняў пацярпела трое ўкраінскіх вайскоўцаў. Некаторых сепаратыстаў ідэнтыфікавалі як вайскоўцаў расейскага спецназа.

Фота: www.segodnya.ua

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках