5 траўня 2024, Нядзеля, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар: Міжнародны аўтарытэт Расеі разадраны на шматкі

16
Генеральны сакратар: Міжнародны аўтарытэт Расеі разадраны на шматкі

Расейская прапаганда супраць NATO і Захаду – не што іншае, як утойванне ўласных супрацьпраўных дзеянняў, мяркуе Адэрс фог Расмусэн.

Расея цяпер ізаляваная ад усяго свету, а яе міжнародны аўтарытэт разадраны на шматкі. Гэта не ў інтарэсах Расеі. Пра гэта гаворыцца ў сённяшняй заяве генеральнага сакратара NATO.

«Расейская прапаганда супраць NATO і Захаду – не што іншае, як дымавая заслона для ўтойвання уласных супрацьпраўных дзеянняў. Развеяўшы заслону, стане ясна, што Расея анэксавала Крым пад руляй пісталета, парушыла ўсе свае міжнародныя абавязанні», – заяўляе генеральны сакратар NATO.

На думку Расмусэна, зараз Расея стаіць перад выбарам: спыніць вінаваціць іншых у сваіх уласных дзеяннях, вывесці войскі, зрабіць крок назад у адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі і пачаць аднаўляць давер.

Інакш, на яго думку, Расея толькі паглыбіць міжнародную ізаляцыю. «Гэта не адпавядае нічыім інтарэсам, і зробіць наш свет толькі больш небяспечным і непрадказальным», – адзначыў генеральны сакратар.

Ён таксама заклікаў Расею да дээскалацыі ва Украіне: «Я заклікаю Расею да дээскалацыі. Ёсць канкрэтныя крокі, якія неабходна распачаць», – сказаў Расмусэн.

Альянс патрабуе ад агрэсара дэмілітарызацыі Крыма, адводу войскаў ад украінскай мяжы і спынення дыверсійнай дзейнасці ва Украіне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках