5 траўня 2024, Нядзеля, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Днепрапятроўск пачаў будаваць блок-пасты супраць сепаратыстаў

5
Днепрапятроўск пачаў будаваць блок-пасты супраць сепаратыстаў

Праз павышэнне ўзроўню небяспекі на ўсходзе і ў цэнтры Украіны на ўсіх шляхах уезду ў Днепрапятроўск выстаўлены блок-пасты.

Пра гэта паведамілі ў штабе нацыянальнай абароны рэгіёну, паведамляе Радыё Свабода.

Таксама ў штабе паведамілі, што падобныя блок-пасты выставяць на ўездах у іншыя ключавыя гарады рэгіёну.

Акрамя таго, Штаб нацыянальнай абароны Днепрапятроўскай вобласці абвясціў частковую мабілізацыю палка нацыянальнай абароны праз падзеі на Усходзе Украіны.

Паводле звестак кіраўніка штаба Юрыя Бярозы, арганізаваны і падрыхтаваны максімальна экіпіяваныя мабільныя групы, якія гатовыя да абароны Днепрапятроўска і абароны краіны агулам.

Пры неабходнасці Юрый Бяроза заклікаў усіх неабыякавых днепрапятроўцаў прыбыць на заклік штаба ў 30-хвілінны тэрмін.

Раней кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Ігар Каламойскі заявіў, што ў рэгіёне ўсё «больш-менш спакойна», але гэта «не павінна расслабляць».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках