5 траўня 2024, Нядзеля, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі замініравалі мост у Славянску і прыкрыліся «жывым шчытом»

36

Тэрарысты, якія захапілі горад, выкарыстоўваюць жанчын для прыкрыцця ад украінскага спецназу.

Яны ўзвялі барыкаду на мосце праз раку Ніжні Тарэц у цэнтры Славянска. Пра гэта распавядаюць мясцовыя жыхары, паведамляе Еспресо TV..

Пасля таксама з'явілася інфармацыя, што мост замінаваны. Акрамя таго, больш за два дзясяткі ўзброеных байцоў разышліся па кустах і ўздоўж дарогі, якая вядзе ў бок цэнтра горада. Са слоў жыхароў, яны не падобныя на ўкраінскіх спецназаўцаў.

Таксама ў горадзе асобныя аб'екты (апорныя пункты) па-ранейшаму кантралююцца захопнікамі. Перад многімі з іх выстаўлены «жывыя шчыты» з удзелам жанчын.

Нагадаем, учора раніцай горад быў захоплены разведвальна-дыверсійнай групай з Расеі. Сёння ўкраінскі спецназ праводзіць аперацыю вызвалення Славянска.

фото: censor.net.ua
Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках