5 траўня 2024, Нядзеля, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Тэрарысты Пуціна спыняцца там, дзе дазволяць украінцы

25
Дональд Туск: Тэрарысты Пуціна спыняцца там, дзе дазволяць украінцы

Наступіў момант, калі ўкраінская дзяржава павінна пачаць дзейнічаць рашуча.

Пра гэта заявіў у нядзелю старшыня Савета міністраў Польшчы Дональд Туск, які пракаментаваў пачатак правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, інфармуе Укрінформ.

«Украінцы да гэтага часу дзейнічалі рацыянальна, хоць і не ведаю, дзе яны вызначылі сабе мяжу ўстрымання ад вострай рэакцыі. Аднак мне здаецца, што цяпер яны дайшлі (да гэтай мяжы - рэд.)...Наступіў момант, калі ўкраінская дзяржава павінна дзейнічаць рашуча, каб паказаць, што не ўспрымае такога роду дзеянняў (сепаратызму - Рэд.)», - заявіў Туск.

Ён падкрэсліў, што згодны з пазіцыяй украінскай улады ва «ўспрыманні сепаратыстаў на ўсходзе Украіны як тэрарыстаў». Паводле перакананняў Туска, Уладзімір Пуцін.«Пуцін затрымаецца там, дзе дазволіць Украіна. Таму Кіеў павінен узяць справы ў свае рукі і сам вырашаць, калі пачне змагацца за тэрытарыяльную цэласнасць краіны і якія сродкі будзе выкарыстоўваць», - падкрэсліў кіраўнік польскага ўраду.

З ягоных слоў, ні адна трэцяя старана не будзе больш прыцягвацца да абароны Украіны, чым гэта будуць рабіць самі ўкраінцы.

«Не трэба чакаць, што ЗША ці Францыя будуць дзейнічаць для абароны Украіны больш чым яна сама», - мяркуе Туск. Ён дадаў, што ніхто не хоча пакінуць без пакарання прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, але і ніхто не хоча шырокамаштабнага канфлікту.

Туск выказаў меркаванне, што дзеянні Украіны ў Крыме без адзінага стрэлу зараз стануць «моцным перамоўным фактарам» украінскага ўраду. «У вачах міжнароднай супольнасці Украіна стала краінай, якая зрабіла ўсё магчымае, каб пазбегнуць канфлікту (з Расеяй - Рэд.)», - канстатаваў кіраўнік польскага ўраду.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках