5 траўня 2024, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты забілі афіцэра ўкраінскай «Альфы»

27
Акупанты забілі афіцэра ўкраінскай «Альфы»

Сталі вядомыя страты ўкраінскіх праваахоўнікаў падчас контртэрарыстычнай аперацыі ў Славянску.

Паводле звестак крыніцы "Цензор.НЕТ" у Службе бяспекі Украіны падчас антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску ўправа «А» СБУ панесла баявыя страты: 1 супрацоўнік загінуў, 1 цяжка паранены і 2 лёгка параненыя. Загінулы супрацоўнік - з палтаўскай управы «А», параненыя - з Кіева.

Паранены начальнік антытэрарыстычнага цэнтра СБУ Кузняцоў. Намеснік начальніка ўправы Дубовік атрымаў цяжкае раненне - куля прабіла лёгкае.

Група супрацоўнікаў управы «А» была раптам абстраляная з аўтаматычнай зброі дыверсійнай групай праціўніка. Па тых, хто нападаў, адкрыты агонь у адказ. Параненыя эвакуяваныя.

Нагадаем, учора раніцай горад быў захоплены разведвальна-дыверсійнай групоўкай з Расеі. Сёння ўкраінскі спецназ праводзіць аперацыю вызвалення Славянска.

Фота: elise.com.ua

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках